Ачамчырскі раён
Выгляд
Ачамчырскі раён | |
---|---|
Очамчыра араион | |
Краіна | Абхазія |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Ачамчыра |
Насельніцтва (2016) | 25 458 |
Плошча | 1 808 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ачамчырскі раён (абх.: Очамчыра араион, груз. ოჩამჩირის მუნიციპალიტეტი) — раён (адзінка адміністрацыйнага падзелу) часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія. Знаходзіцца на ўсходзе краіны, мяжуе з Галскім, Гульрыпшскім і Ткуарчалскім раёнамі Абхазіі і грузінскім краем Самегрэла-Зема Сванеці.
Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад (до 1926 года сяло) Ачамчыра. Плошча 1808 км², насельніцтва 25 458 чалавек (2016)[1].
Раён раздзелены на 1 гарадскую і 27 сельскіх адміністрацый. Буйнейшыя населеныя пункты — Ачамчыра, Члоў, Маркула, Пакуаш.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад раёна па перапісах насельніцтва 2003 і 2011 гг.
Народ | 2003 г., чал |
% | 2011 г., чал |
% |
---|---|---|---|---|
абхазы | 18 753 | 76,14 % | 19 328 | 77,72 % |
грузіны (у тым ліку мегрэлы) | 2253 | 9,15 % | 2367 | 9,52 % |
армяне | 2177 | 8,84 % | 1647 | 6,62 % |
рускія | 940 | 3,82 % | 967 | 3,89 % |
украінцы | 89 | 0,36 % | 74 | 0,30 % |
грэкі | 65 | 0,26 % | 58 | 0,23 % |
асеціны | 22 | 0,09 % | ... | ... |
іншыя | 330 | 1,33 % | 427 | 1,72 % |
усяго | 24 629 | 100,00 % | 24 868 | 100,00 % |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Канстанцінавіч Тарба (1921—1994) — абхазскі пісьменнік, паэт. Нарадзіўся ў сяле Беслахуба[2] (сучаснае Беслаху).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Абхазия в цифрах 2015: Управление государственной статистики Республики. Сухум: ИП «Лагвилава А.», 2016. Архівавана 22 верасня 2022. (на рускай мове)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 439.